Леанід Свецік хоча адкрытага суда

Віцебская управа КДБ вінаваціць сябра БХК Леаніда Свеціка у распальванні міжнацыянальнай варожасці і паклёпе на Прэзідэнта РБ.

Але праваабаронца адмаўляе сваю віну і лічыць пераслед помстай за праваабарончую дзейнасць. Дарэчы, менавіта Леанід Свецік дапамагаў складаць скаргі ў міліцыю і пракуратуру тым, каму цягам 2006-2007 гадоў былі дасланыя лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ.
Па словах праваабаронцы, аўтаразнаўчая экспертыза не падцьвердзіла, што лісты складаў ён, тым не менш газэта “Савецкая Беларусія” ўжо надрукавала артыкул, у якім сцвярджаецца, што гэта экспертыза падцвердзіла аўтарства праваабаронцы, якому прад’яўлена абвінавачванне (аўтар артыкула у “СБ” не называе прозвішча сп.Свеціка).
Леанід Свецік лічыць, што яго вінавацяць у паклёпе на прэзідэнта РБ А.Лукашэнку дзеля таго, каб зрабіць працэс закрытым. Сам жа спадар Свецік лічыць, што здольны у адкрытым для грамадскасці працэсе адстаяць сваю недатычнасць да з’яўлення ў горадзе “лістоў ад РНЕ”.

Паводле матэр’ялаў прэсы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ